Мова-душа народа. Пакуль жыве мова, жыве народ, адчуваючы сваю супольнасць. З мэтай павышэння маўленчай культуры, паляпшэння стаўлення да беларускай мовы у рамках шостага вучэбнага дня з вучнямі пачатковых класаў была праведзена інтэлектуальная гульня "Зямлі маёй роднае слова". Мерапрыемства было арганізавана ў форме ток-шоу "Свая гульня". У час гульні вучні паглыбілі ўласныя веды, выконваючы заданні 4 тураў: "Школьная праграма", "Перакладчыкі", "Зайграй жа мне, дударочку!", "Мудрасці народа вучымся заўседы".

