21 лютага 2020 года ў фае школы былі аформлены стэнды, выставы, прысвечаныя Дню роднай мовы.




На ўрачыстай лінейцы настаўніца беларускай мовы і літаратуры Фядчук Любоў Васільеўна аб’явіла план мерапрыемстваў на дзень.

Кожны перапынак меў сваю назву: “Музычны”, “Казачны”, “Загадкавы”, “Мультыплікацыйны”.


Вельмі спадабаўся вучням конкурс “Адчуй смак беларускай мовы”, дзе патрэбна было растлумачыць сэнс рэдкаўжывальных беларускіх слоў.

Завяршыўся дзень гульней “Падарожжа ў родную мову”, у якой прынялі ўдзел 3 каманды з ліку вучняў 5-8 класаў.

Пераможцамі стала каманда “Званочкі”.
